Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Варашыльскі Віктар

Віктар Варашыльскі — польскі пісьменьнік, культурны дзеяч, перакладнік. Ужо ў 1965 годзе атрымаў прэстыжную літаратурную прэмію «Nagrodж im. Koъcielskich». У апошнія гады свайго жыцьця цесна супрацоўнічаў з варшаўскім часопісам «Wiжz», друкуючы ў ім «Zapiskі z kwartalnym opукnieniem», своеасаблівую творчую аўтабіяграфію, у якую ўвайшлі думкі і падзеі, а таксама хроніка палітычнага і культурнага жыцьця Польшчы пэрыяду ваеннага становішча, змрочных восемдзясятых гадоў і першых гадоў пасьля распаду сацыялістычнай сыстэмы. Яго апошнія кнігі — «W dzungli wolnoъci», «Podmuch malowanego wiatru» (Wydawnictwo «Redakcja BIBLIOTEKI WIЖZI»), «Pozwolcie nam siж cieszyг». Як перакладнік, у сярэдзіне 90-х падрыхтаваў да друку кнігі паэзіі Восіпа Мандэльштама на польскай мове («Poezje», Osip Mandelsztam, Paсstwowy Instytut
Wydawniczy, 1997), а таксама Генадзя Айгі (Gennadij Ajgi: Tutaj. Eseje i wiersze. Wybуr, przekщad i posщowie Wiktor Woroszylski. Sejny: Fundacja «Pogranicze», 1995). За гэтае выданьне Варашыльскі атрымаў прэмію за 1995 год часопісу «Literaturа na ъwiecie» ў намінацыі «паэтычны пераклад». У 1995 годзе ўклаў том паэзіі Ўладзіслава Бранеўскага (Wщadysщaw Broniewski. Wybуr opracowaщ i szkicem o Poecie poprzedziщ Wiktor Woroszylski). (Фота: culture.pl)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2