Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Яновіч Сакрат

Сакрат Яновіч — пісьменьнік, эсэіст, буйны культурны дзеяч Польшчы, рэдактар альманаху «Annus Albaruthenicus/ Год Беларускі», кіраўнік мастацкага асяродку «Villa Sokrates» у памежным мястэчку Крынкі, чалец Згуртаваньня беларускіх пісьменьнікаў у Польшчы «Белавежа», з 1970 году — чалец «Саюзу польскіх літаратараў». У 1996 годзе за літаратурныя заслугі рашэньнем польскага ўраду быў узнагароджаны «Krzyzem Kawalerskim Orderu Odrodzenia Polski». Піша па-польску і па-беларуску. У 1999 годзе Сакрат Яновіч разам з мастаком Лёнікам Тарасэвічам выступіў супраць заснаваньня і функцыяваньня новага беларускамоўнага радыё «Рацыя», якое перадае з Варшавы. «Я ніколі ня быў энтузіястам заснаваньня такой радыёстанцыі. У гэтым сэнсе я згаджаюся з аргумэнтамі спадара Еж’я Гедройца», — пісаў у лісьце «Gazecie Wyborczej» спадар Сакрат. У сваю чаргу, яшчэ за год да гэтага ліста Ежы Гедройц назваў саму ідэю такога радыё «шкоднай для польскіх нацыянальных інтарэсаў». 23–26 кастрычніка 1999 году Яновіч узяў удзел у арганізаванай у Кракаве польска-нямецка-францускай літаратурнай канфэрэнцыі «Трыялёг» (іншыя выступоўцы — Ганс Энцэнзбэргер, Тадэвуш Канвіцкі). У тым жа 1999 годзе Сакрат Яновіч «за шматлікія публікацыі, накіраваныя на ліквідацыю ўсіх гістарычных непаразуменьняў і ўсіх крыўдаў, нанесеных беларускаму жыхарству пры польскім панаваньні» быў узнагароджаны прэміяй «Tжczowe Laury-99». У 2000 годзе на базе асяродку «Villa Sokrates» была праведзеная літаратурная імпрэза «Беларускі трыялёг» — сустрэча пісьменьнікаў з Польшчы, Беларусі і Заходняй Эўропы. Паводле аўтарскай задумы, альманах «Annus Albaruthenicus/ Год Беларускі» павінен стаць першым у гісторыі беларускім часопісам, прызначаным не для беларусаў, а для Эўропы. Беларусы — гэта новая нацыя Эўропы, якая родзіцца на нашых вачох. Падтрымка нацыянальных і культурных традыцыяў ёсьць абавязкам беларусаў у Польшчы. 
(Фота: poranny.pl) 

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 21

Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу
Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу
Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу
Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу
Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу
Частка e-часопіса
PDF
дадаць у кошык
Купіць адразу