Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Рак Рыгор

Рыгор Рак — эканаміст, краязнавец, пэдагог. Нарадзіўся ў 1893 г. у мястэчку Дукора на Ігуменшчыне, цяпер Пухавіцкі р-н Менскай вобл. Пасьля заканчэньня Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі (1913) працаваў у школе ў Рэчыцкім пав. З 1918 г. навучаўся ў Менскім настаўніцкім інстытуце, потым у БДУ. Належаў да левага флянгу палітычнага спэктру Беларусі, уваходзіў у Беларускую камуністычную арганізацыю (1920). У 1926—1937 гг. працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН, дзе вывучаў народныя рамёствы і саматужныя промыслы. Удзельнічаў у краязнаўчым руху, публікаваўся ў часопісе «Наш край». Галоўная праца: «Да пытаньня геаграфічнага разьмяшчэньня дробнарамесьніцкай прамысловасьці па БССР: матэрыялы да раянаваньня» (Менск, 1932). У 1937 г. вымушаны пакінуць акадэмічную працу, працаваў настаўнікам у менскай СШ № 20. Арыштаваны 5 лютага 1938 г. за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контрарэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» асуджаны да расстрэлу. Пакараны сьмерцю 10 лістапада 1938 г. у турме НКУС. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 18 чэрвеня 1956 г.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2