Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Фралоў Валеры

Валеры Фралоў – (1947 - 2014), палітык. Генэрал-маёр у адстаўцы. Скончыў Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1970), Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў (1977), Акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў СССР (1991), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь (2000). Даслужыўся да пасадаў начальніка штабу армейскага корпусу Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь (1993–1994), камандзіра 28-га армейскага корпусу (1994–2000). З 2000 да 2004 – дэпутат т. зв. палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, лідэр апазыцыйна настроенай дэпутацкай групы «Рэспубліка». З 2005 – член Цэнтральнага камітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»). Адмовіўся ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2006 на карысьць лідэра БСДП (Г) Аляксандра Казуліна, увайшоў  у перадвыбарны штаб Казуліна.

(Фота: naviny.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6