Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Бабосаў Яўген

Яўген Бабосаў – нар. 1931, сацыёляг, філёзаф. У 1955 скончыў БДУ. З 1959 выкладаў філязофію ў БДУ і Менскім мэдынстытуце. У 1962–1977 намесьнік загадчыка аддзелу навукі і навучальных установаў ЦК КПБ. Дырэктар Інстытуту філязофіі і права Акадэміі навук БССР (1977–1989); дырэктар (1990–1998), з 1998 загадчык аддзелу Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі, адначасова загадчык катэдры Белдзяржунівэрсытэту. Доктар філязофскіх навук (1972). Акадэмік НАН Беларусі (1994). Быў адным з ініцыятараў стварэньня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці (1993), а таксама Сацыялістычнай партыі Беларусі (1994). Узяў удзел у распрацоўцы т. зв. ідэалёгіі беларускай дзяржавы. Яго манаграфія Асновы ідэалёгіі сучаснай дзяржавы выйшла двума выданьнямі.

(Фота: nasb.gov.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6