Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Ігнатоўскі Усевалад

Усевалад Ігнатоўскі (1881, в. Такары Берасьцейскага пав., цяпер Камянецкі раён — 1931, Менск) — грамадзкі і палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай гістарыяграфіі. Належаў да левай плыні беларускага нацыянальнага руху, у гады Першай сусьветнай вайны далучыўся да эсэраў; з 1920 г. — старшыня створанай ім Беларускай камуністычнай арганізацыі; неўзабаве прыняты ў РКП(б). Наркам асьветы ў беларускім савецкім урадзе (1922—1926), старшыня і прэзыдэнт Інстытуту беларускай культуры (1926—1928), першы прэзыдэнт Беларускай Акадэміі навук (з 1928 г.), першы дырэктар Інстытуту гісторыі БАН (з 1929 г.). Тэарэтык і арганізатар палітыкі беларусізацыі 1920-х гг., стварэньня нацыянальнай сістэмы адукацыі. Погляды Ігнатоўскага аказалі непасрэдны ўплыў на станаўленьне і разьвіцьцё беларускай гістарыяграфіі. Распрацаваная ім пэрыядызацыя гісторыі Беларусі базавалася на прынцыпах дзяржаўнасьці і грамадзкага стану беларускіх зямель. Падчас кампаніі супроць нацыянал-дэмакратызму ў канцы 1930 г. зьняты з пасады прэзыдэнта БелАН, яго пачалі выклікаць на допыты ў АДПУ. Пасьля аднаго зь іх скончыў жыцьцё самагубствам.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2