Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Жылуновіч Зьміцер

Зьміцер Жылуновіч (псэўданім Цішка Гартны; 1887, Капыль — 1937, Магілёў) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 гг. Зь 1 студзеня па 3 лютага 1919 г. быў старшынём Часовага ўраду ССРБ. У 1920-я гг. узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесьнікам наркама асьветы. Акадэмік Беларускай Акадэміі навук. У 1931 г. выключаны з кампартыі. У 1936 г. арыштаваны і ў наступным годзе пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лякарню, дзе і памёр, паводле афіцыйнай вэрсіі — ад гангрэны лёгкіх, паводле іншых зьвестак — скончыў жыцьцё самагубствам.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2