Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Сянкевіч Аляксандр

Аляксандр Сянкевіч (1884, в. Мікалаеўшчына Менскага павету — 1938) — грамадзкі і палітычны дзеяч, навуковец, публіцыст. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю (1902). Адзін з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага зьезду 9 ліпеня 1906 г. у Мікалаеўшчыне. У канцы 1906 г. эміграваў у ЗША, працаваў рабочым, займаўся прафсаюзнай дзейнасьцю, з 1908 г. у Амэрыканскай сацыялістычнай партыі. Скончыў мэдыцынскі факультэт Балтымарскага ўнівэрсытэту (1913), займаўся мэдыцынскай практыкай. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расеі. У 1919 г. арганізаваў мэдыцынскую службу чырвоных на Далёкім Усходзе. Пасьля вяртаньня ў Беларусь, у 1921 г. — наркам аховы здароўя БССР. У 1924—1926 гг. загадчык Беларускага сэктару Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяў Захаду ў Маскве. 3 1926 г. дацэнт БДУ, з 1928 г. рэктар Камуністычнага ўнівэрсытэту Беларусі, адначасова загадчык аддзелаў друку, культуры і прапаганды ЦК КП(б) Беларусі. У 1931—1932 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры і мастацтва БелАН. 3 1932 г. дырэктар Інстытуту гігіены і санітарыі Наркамату аховы здароўя РСФСР, з 1933 г. загадчык сэктару Міжнароднай Ленінскай школы, з 1935 г. — ва Ўсесаюзным радыёкамітэце. У 1938 г. асуджаны да вышэйшай меры пакараньня і расстраляны.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2