Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Дудар Алесь

Алесь Дудар (Дайлідовіч Аляксандр Аляксандравіч); 24.12.1904, в. Навасёлкі Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, крытык, перакладчык, першы муж паэткі і настаўніцы Наталлі Вішнеўскай. З бел. сялянскай сям’і. У час 1-й сусветнай вайны Дайлідовічы знаходзіліся ў бежанстве. Выязджалі ў Тамбоўскую вобл. (Казлоў, цяпер Мічурынск). Вясной 1917 сям’я вярнулася ў Беларусь. Пасля сканчэння (1921) сярэдняй школы (па іншых звестках — сямігодкі) Д. уступіў у тэатральную трупу славутага У. Галубка. Першы верш апублікаваў у 1921 у газ. «Савецкая Беларусь». У 1923 — адзін з заснавальнікаў мінскай, віцебскай і полацкай філій «Маладняка». Выступаў таксама як крытык і празаік. Перакладаў з рускай, нямецкай, французскай моў. У 1927–28 вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2