Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Гучок Яўген

Яўген Гучок (4 лістапада 1940 ) — беларускі паэт, публіцыст, літаратуравед. Працаваў у геалагічным  атрадзе і на мэблявай фабрыцы. Служыў у Савецкай Арміі (1960 — 1963). Скончыў БДУ (1968). Настаўнічаў. Пасля заканчэння аспірантуры пры БДУ з 1971 года працаваў вядучым рэдактарам выдавецтва «Народная асвета». Вучыўся ва Усесаюзным паліграфічным інстытуце.
 
Пісаць  вершы пачаў стыхійна ў шостым класе — падбіраў рыфмы, складаў радкі. Больш свядома да вершаскладання пачаў ставіцца ў 9 — 10 класах. Пісаў па-руску і па-беларуску. Друкавацца пачаў у 1959 годзе ў слуцкай раённай газеце «Шлях Ільіча». Выдаў кнігі: «Белое чудо» (1976), «Блакітныя чмялі» (1983), «Паэма дзяцінства» (1983), «Сэрцам і думкай» (1994), «Исток пути» (1997), «Формула травы» (1997, 2002 — другое выданне), «На патрэбу душы» (2004).  Публікаваўся ў часопісах, альманахах, газетах і іншых выданнях як у Беларусі, так і за мяжой (Расія, Польшча, Чэхія, ЗША). Даследуе пытанні роднай гісторыі і культуры ў кантэксце сусветнага гістарычнага працэсу. Перакладае з рускай, польскай, крымска-татарскай, латышскай і грузінскай моваў.
 
У свой час браў удзел у арганізацыі  ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», а таксама БНФ «Адраджэнне».
 
(Фота і звесткі пра аўтара: kurjer.info)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1