Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Більдзюкевіч Лявон

Лявон Більдзюкевіч (1895—1942) — пэдагог, матэматык, грамадзкі дзеяч. Выпускнік Кіеўскага ўнівэрсытэту. У 1919—1920 гг. член Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску, удзельнічаў у рабоце Беларускай школьнай рады Меншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускіх пачатковых школ. Выкладаў у Менскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускай матэматычнай тэрміналёгіі, у 1920 г. апублікаваў «Праграму сыстэматычнага курсу арытмэтыкі і тэрміналёгію». Пераклаў на беларускую мову шэраг падручнікаў па матэматыцы.

З 1921 г. член матэматычнай сэкцыі Тэрміналягічнай камісіі Інбелкульту, удзельнічаў у распрацоўцы тэрміналёгіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізыцы. У 1930-я гг. выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. У 1938 г. быў арыштаваны, у 1939-м — асуджаны; рэабілітаваны ў 1956 г.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 5