Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Бялькевіч Янка

Янка Бялькевіч (1883—1960) — беларускі мовазнавец, пэдагог. З жніўня 1920 г. працаваў у Наркамаце асьветы БССР і школах Менска. Скончыў БДУ (1925). У 1925—1927 гг. — выкладчык і дырэктар Амсьціслаўскага пэдтэхнікуму. З 1927 г. навуковы супрацоўнік Інбелкульту, выкладчык Белпэдтэхнікуму, пазьней — у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. Аўтар «Краёвага слоўніка Ўсходняй Магілёўшчыны» (падрыхтаваны ў 1920-я гг., выдадзены ў 1970 г.). У 1930 г. быў арыштаваны, у 1931-м — асуджаны. Пасьля вызваленьня ў 1935 г. працаваў выкладчыкам расейскай мовы ў школах Данецкай вобласьці. У 1948—1958 гг. працаваў у розных навучальных установах г. Жданава. Рэабілітаваны ў 1960 г.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2