Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Некрашэвіч Сьцяпан

Сьцяпан Некрашэвіч (1883—1937) — беларускі мовазнавец і грамадзкі дзеяч. Акадэмік Беларускай Акадэміі навук (1928). У 1913 г. скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Быў прадстаўніком ураду БНР на поўдні Ўкраіны і пры францускім камандаваньні Антанты. Вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце. З 1920 г. — загадчык літаратурнавыдавецкага аддзелу Наркамасьветы БССР, з 1921 г. — старшыня Навукова-тэрміналягічнай камісіі. У 1922—1925 гг. — старшыня Інстытуту беларускай культуры. З 1926 г. — старшыня аддзелу гуманітарных навук Інбелкульту, старшыня камісіі па ўкладаньні слоўніка жывой беларускай мовы, з канца 1928 г. — віцэ-прэзыдэнт Беларускай Акадэміі навук. Першы дырэктар Інстытуту мовазнаўства Акадэміі навук (1929). Аўтар (сумесна з М. Байковым) «Беларуска-расійскага слоўніка» (1926) і «Расійскабеларускага слоўніка» (1928). У 1930 г. быў арыштаваны, у 1931-м — асуджаны. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957 і 1988 гг.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 9