Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Багдановіч Анатоль

Анатоль Багдановіч (1888—1969) — беларускі і расейскі мовазнавец, пэдагог. Скончыў гісторыка-філялягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту (1913), настаўнічаў, служыў у Чырвонай Арміі. З 1921 г. выкладаў расейскую мову ў Віцебску. З 1925 г. публікуецца па пытаньнях беларускага мовазнаўства. Зь лютага 1926 г. — дацэнт катэдры беларускай мовы БДУ ў Менску. Аўтар брашуры «Ўвагі да праекту аб рэформе правапісу Я. і А. Лёсікаў» (1926), выдадзенай у якасьці матэрыялу да Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі, аўтар прызначанага для тэхнікумаў і самаадукацыі падручніка «Беларуская мова» (1927). Пасьля правядзеньня Акадэмічнай канфэрэнцыі быў сакратаром Правапіснай камісіі (1927—1930), удзельнічаў у падрыхтоўцы праекту правапісу 1930 г. Пасьля ўтварэньня Беларускай Акадэміі навук (1929) быў сакратаром Камісіі беларускай літаратурнай мовы. З 1931 г. па сумяшчальніцтве працаваў у Беларускім дзяржаўным вышэйшым пэдагагічным інстытуце. Пасьля 1933 г. пакінуў Беларусь. У 1934/1935 навучальным годзе працаваў у Астраханскім, з 1935 па 1937 год — у Магнітагорскім, затым на працягу 15 гадоў — у Краснадарскім пэдагагічным інстытуце. У суаўтарстве выдаў \ падручнік расейскай мовы для адыгейскіх школ. З 1952 г. працаваў у Херсонскім пэдынстытуце загадчыкам катэдры расейскай мовы і літаратуры.

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2