Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Мітрафан  Доўнар-Запольскі  —  беларускі  гісторык,  этнограф  і  эканаміст,  адзін  з  заснавальнікаў  нацыянальнай  гістарыяграфіі.  Паходзіў  са шляхецкай  сям’і.  Нарадзіўся  ў  1867 г.  у  Рэчыцы.  У  1894 г.  скончыў  Кіеўскі ўнівэрсытэт. Працаваў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі, дзе захоўвалася Мэтрыка ВКЛ. Ад 1901 г. зноў у Кіеве, дзе працаваў ва ўнівэрсытэце. Аўтар фундамэнтальных прац па сацыяльнай і палітычнай гісторыі, якія прынесьлі яму шырокую вядомасьць («Очерк истории Кривичской и Дреговичской земель до конца XII столетия».  Киев,  1891; «Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах». Киев, 1901; «Очерки по организации  западно-русского  крестьянства  в  XVI веке».  Киев,  1905).  Менавіта Доўнар-Запольскі апублікаваў «Баркулабаўскі летапіс». У Менск пераехаў у канцы 1925 г., дзе стаў прафэсарам БДУ. Але ў сталіцы БССР здолеў утрымацца толькі год. Вырашальным тут стаў рукапіс ягонай працы «Гісторыя Беларусі». Тэкст кнігі выклікаў абурэньне палітычных уладаў БССР, яна была названая «катэхізісам нацыянал-дэмакратызму», забаронена і канфіскавана. Пасля гэтага ўвосень 1926 г. Доўнар-Запольскі быў вымушаны выехаць у Маскву і ніколі больш не вяртаўся ў Беларусь. У апошнія гады  жыцьця  працаваў  у  НДІ  пушнінна-футравай  гаспадаркі  Наркамата зьнешняга гандлю СССР. Памёр у 1934 г. Кніга «Гісторыя Беларусі» ўпершыню была апублікаваная ў 1994 г. у Менску.

(Фота: gsu.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 5