Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Оўржаднік Патрык

Патрык Оўржаднік ( Patrik Ouřednik , нар. 1957) — паэт, пісьменьнік, перакладчык, з 1985 г. жыве ў Парыжы. Перакладае творы францускіх пісьменьнікаў (Рабле, Жары, Кено, Бэкет, Мішо, Віян і інш.) на чэскую мову і чэскіх (Грабал, Забрана, Голан, Скацал і інш.) на францускую. Па-чэску сярод іншага выдаў празаічную кнігу «Год дваццаць чацьверты» ( «Rok čtyřiadvacet» , 1995), паэтычныя зборнікі «Альбо» ( «Anebo» , 1992), «Ня кажучы ўжо пра» ( «Neřkuli» , 1996) і «Дом босага» ( «Dům bosйho» , 2004). Оўржаднік — аўтар нашумелага слоўніка табуяванай лексыкі чэскай мовы « Љmнrbuch jazyka českйho » (1988) і слоўніка біблейскіх выслоўяў « Aniћ jest co novйho pod sluncem » (1994).
«Эўрапеана. Кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагодзьдзя» была прызнаная ў Чэхіі найлепшай кнігай 2001 году. На сёньняшні дзень яна ўжо перакладзеная на 20 замежных моваў.

(Фота: bohemica.free.fr)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2