Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык

Капусьцінскі Рышард

Рышард Капусьцінскі — жывая легенда польскай журналістыкі, намінант на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 г. , адзін з самых пасьпяховых польскіх рэпартэраў, чалавек, адораны ўнікальным пачуцьцем інфармацыі, клімату і падзеяў. Наш суродзіч — нарадзіўся 4 сакавіка 1932 году ў Пінску. Скончыў гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Яго апошняя кніжка мае назву «Аўтапартрэт  рэпартэра»  (2003).  Раман  «Імпэратар»,  які  гэтта  прапануецца  ўвазе чытачоў «ARCHE», быў напісаны ў 1978.  Гэты адзін з найбольш вядомых твораў Капусьцінскага быў перакладзены больш як на 30 моваў, у тым ліку японскую і пэрсыдзкую. Пераклад друкуецца з ласкавай згоды аўтара.
Больш  пра  асобу  Рышарда  Капусьцінскага  можна  даведацца  на  старонцы www.kapuscinski.hg.pl.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 2