Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык
e-кніга

З Богам да Беларусі. Электроннае выданьне

  • Кнігі > 2008
  • Код тавару: 5836
  • Год: 2008
  • Аўтар(ы): Станкевіч Адам
  • Тып выданьня: e-кніга
  • Выдавец(тва): Інстытут беларусістыкі
PDF
11.90 BYN
дадаць у кошык
Купіць адразу
Гэтае выданьне тыпу: Кніга. →
Станкевіч, Адам. З Богам да Беларусі. Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. —Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. — 1098 с. Цьв. вокл.
 
У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар — перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў — гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 2-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксяндзом на працягу 1937—1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні. Выданьне забясьпечана прадмовай і навуковымі камэнтарамі, падрыхтаванымі гісторыкамі Андрэем Вашкевічам і Алесем Пашкевічам.
 
ISBN 978-83-60456-11-8
 
Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. – Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. – 1098 с. Цьв. вокл. - See more at: http://prastora.by/knihi/stankievic-adam-z-boham-da-bielarusi#sthash.eJhTavgT.dpuf
Збор твораў / Укл., навуковая рэдактура, камэнт., прадм. Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. – Вільня: İнстытут беларусістыкі, 2008. – 1098 с. Цьв. вокл. - See more at: http://prastora.by/knihi/stankievic-adam-z-boham-da-bielarusi#sthash.eJhTavgT.dpuf

Асобныя часткi:

Чытайма электронныя выданьні ARCHE на:
КАМПУТАРЫPDF | EPUB
ПЛЯНШЭЦЕPDF | EPUB
СМАРТФОНЕPDF | EPUB