Мой кошык Кошык пусты Кошык пусты
Кошык пусты
Увайсьцi ў кошык


    Электронныя выданьні ARCHE ў фарматах PDF і EPUB абароненыя з дапамогаю DRM (digital rights management) – сродкамі абароны аўтарскіх правоў.

    Набытыя электронныя выданьні ARCHE прызначаныя для прыватнага карыстаньня. Перадача файлаў трэцім асобам і выкладаньне выданьняў або іхных частак у вольны доступ НЕ ДАПУСКАЕЦЦА!


Апрацоўка аплачаных электронных заказаў

 

  1. Вы стварылі заказ (праз функцыю «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу») з электронным выданьнем у фармаце PDF або EPUB ды аплацілі яго на сайце. Пасьля ўдалае аплаты статус заказу зьменіцца з “Створаны” на “Аплачаны” . Яго можна спраўдзіць у разьдзеле Прыватны кабінэт –> Гісторыя заказаў:

https://arche.by/registration/cabinet

  1. Ваш аплачаны заказ апрацуюць:

  • у працоўныя дні паміж 9.00 і 19.00 – празь 5-60 хв. пасьля правядзеньня аплаты;

  • у працоўныя дні паміж 19.00 і 24.00 – празь 5-120 хв. пасьля правядзеньня аплаты;

  • у працоўныя дні паміж 0.00 і 9.00 гадзінамі і ў выхадныя дні не пазьней чым праз 9 гадзінаў пасьля правядзеньня аплаты.

  1. Пасьля апрацоўкі заказу на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем

    З дапамагою сэрвісу HoGo набыты PDF файл абараняецца й прывязваецца да вашага e-mail адрасу. Такі файл можна праглядаць 2 спосабамі:

 

І. Прагляд на кампутары праз праграму Adobe Reader (для Windows) або Adobe Digital Edition (для Mac)

Увага: прагляд абароненых файлаў у фармаце PDF у сыстэме Linux не падтрымваецца.

 

У лісьце з пацьверджаньнем пасьля апрацоўкі заказу зьмяшчаецца спасылка на спампоўваньне PDF файлу.

1) Спампуйце файл, перайшоўшы па спасылцы й націснуўшы Download. Спампоўваць файл можна ня больш за 3 разы.

2) Для прагляду PDF трэба ўсталяваць праграму Adobe Reader

https://get.adobe.com/reader

3) Адчынеце PDF файл у праграме Adobe Reader

4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by

5) На Ваш e-mail прыйдзе код

6) Пазначце код і пацьвердзіце.

PDF файл гатовы для прагляду


II. Прагляд на кампутары (Windows), смартфоне й пляншэце (Android ды iOS) праз праграму HoGo Viewer.

 

Пасьля апрацоўкі заказу набыты PDF файл будзе таксама даступны для прагляду праз праграму HoGo Viewer.

 

а) Кампутар (Windows XP, Vista, 7, 8/8.1 і 10)

1) Усталюйце праграму Adobe Reader

https://get.adobe.com/reader

2) Усталюйце праграму HoGo Viewer

http://bookend.keyring.net/dl/clsw/hogo/bookendsetup_hogo.exe

3) Запусьцеце праграму HoGo Viewer (патрэбнае інтэрнэт-злучэньне)

4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by

5) На Ваш e-mail прыйдзе код

6) Пазначце код і пацьвердзіце.

7) Націсьніце Cloud Library – гэта воблака, на каторым знаходзяцца набытыя Вамі PDF файлы.

8) Абярэце патрэбны файл і націсьніце Download – выданьне спампуецца лякальна на кампутар і будзе даступнае для прагляду праз HoGo Viewer.

9) Двойчы пстрыкніце на патрэбнае выданьне ў акне праграмы - PDF файл адчыніцца для прагляду.

 

Заўвага: пасьля таго, як Вы спампавалі файл з воблака, вам больш не спатрэбіцца інтэрнэт- злучэньне. Вы можаце запускаць праграму HoGo Viewer і адразу чытаць без абмежаваньняў спампаваныя раней PDF файлы.

Кожны файл можна адначасна чытаць на 2 розных прыладах.

Вы можаце перамясьціць спампаваны файл назад на воблака (націснуўшы правую кнопку мышкі й абраўшы “Put back to the Cloud Library”) і спампаваць яго пазьней на гэтую ці іншую прыладу для прагляду.


б) Смартфон й пляншэт:

- Android (вэрсія 4.4 і пазьнейшыя)

- іOS (вэрсія 4.3 і пазьнейшыя)

1) Усталюйце праграму Adobe Reader

- Android

https://play.google.com/store/apps/details?id=com.adobe.reader&hl=en

- іOS

https://itunes.apple.com/us/app/adobe-acrobat-reader-view/id469337564?mt=8

2) Усталюйце праграму HoGo Viewer

- Android

https://play.google.com/store/apps/details?id=net.keyring.hogo&hl=ru

- іOS

https://itunes.apple.com/ru/app/hogo-viewer/id540674502?mt=8

 

3) Запусьцеце праграму HoGo Viewer (патрэбнае інтэрнэт-злучэньне)


4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by

 


 

5) Пазначце код, каторы прыйшоў на вашую пошту, і пацьвердзіце.

 

6) Адкрыецца разьдзел Cloud Library – гэта воблака, на каторым знаходзяцца набытыя Вамі PDF файлы.


7) Абярэце патрэбны файл і націсьце Download – выданьне спампуецца лякальна на прыладу й будзе даступнае для прагляду праз HoGo Viewer.


 

8) Націсьніце Bookshelf (кніжная паліца) – месца, дзе знаходзяцца спампаваныя з воблака PDF файлы.


 

9) Пстрыкніце на патрэбнае выданьне - PDF файл адчыніцца для прагляду.


 

Заўвага: пасьля таго, як Вы спампавалі файл з воблака, вам больш не спатрэбіцца інтэрнэт- злучэньне. Вы можаце запускаць праграму HoGo Viewer і адразу чытаць без абмежаваньняў спампаваныя раней PDF файлы.

Кожны файл можна адначасна чытаць на 2 розных прыладах.

Вы можаце перамясьціць спампаваны файл назад на воблака (Put back to the Cloud Library) і спампаваць яго пазьней на гэтую ці іншую прыладу для прагляду.

З дапамагою сэрвісу Helicon набыты EPUB файл абараняецца й прывязваецца да вашага e-mail адрасу.


 

Калі Вы ўпершыню купілі EPUB файл у кнігарні ARCHE, таксама прыйдзе ліст “Доступ у воблака Heliconз інфармацыяй пра створаны для Вас акаўнт на сэрвісе Helicon (лагін і ўнікальны пароль).

Увага: Вы можаце пазьней зьмяніць пароль у наладах сэрвісу.


 

Пасьля апрацоўкі заказу на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем.

EPUB файл файл можна праглядаць наступнымі спосабамі:


 

І. Прагляд на кампутары (Windows, Linux, Mac), смартфоне й пляншэце (Android, iOS, Windows Phone) праз інтэрнэт-браўзэр:

1) Зайдзеце на сайт сэрвісу Helicon:

https://online.heliconbooks.com/

  • Увядзіце ваш эмэйл і пароль, што быў дасланы вам у лісце.

Вы зайшлі ў сваё воблака на сэрвісе Helicon. Тут знаходзяцца набытыя Вамі EPUB файлы.


 


II Прагляд праз адмысловую праграму Helicon Book EPUB3 Reader


 

Android

https://play.google.com/store/apps/details?id=com.heliconbooks.epub.epubreader&hl=en


 

iOS

https://itunes.apple.com/il/app/helicon-reader/id963284901?mt=8


 

 

Заўвага: калі вы наступным разам зойдзеце ў праграму Helicon Book EPUB3 Reader, для чытаньня кніг інтэрнэт-злучэньне й увод паролю не спатрэбіцца.

  • У вобласьць Existing user (Існы карыстальнік) увядзеце e-mail і пароль, каторы Вы атрымалі ў лісьце “Доступ у воблака Heliconпасьля аплаты заказу.

    • Націсьніце Login

    • Каб пачаць чытаць патрэбнае выданьне, націсьніце на яго.

    • Усталюйце праграму на смартфон або пляншэт

    • Запусьцеце праграму

    • Патрэбнае інтэрнэт-злучэньне: націсьнеце на Кабінэт (1), а тады Login (2)

    1. Увядзеце e-mail і пароль, каторы Вы атрымалі ў лісьце “Доступ у воблака Heliconпасьля аплаты заказу.

    2. Націсьніце Login

    • Вы зайшлі ў сваё воблака на сэрвісе Helicon. Тут знаходзяцца набытыя Вамі EPUB файлы.

    • Каб пачаць чытаць патрэбнае выданьне, націсьніце на яго.

У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас support@arche.by